Анлайн-лекцыя “Як убачыць максімальную колькасць відаў птушак за год? Інструкцыя для пачаткоўцаў”

15,00 руб

Вось пра што 26 сакавіка ў чацвер раскажа птушкар Максім Косцін.

  1. Чаму людзі назіраюць за птушкамі: адпачынак, калекцыянаванне відаў, спорт.
  2. Міжнародны маштаб: Big Year, 10000 птушак, прыклады з іншых краін.
  3. Беларусь: Клуб200, беларускі Вялікі Год, фотабёрдынг і іншыя падзеі.
  4. Парады пачаткоўцам: стартавы камплект абсталявання.
  5. Парады пачаткоўцам: планаванне, анлайн крыніцы, кальцавальныя станцыі.
  6. Парады пачаткоўцам: прыватныя тэрыторыі, этычныя дылемы.
  7. Асабісты погляд: бёрдынг як хобі.
  8. Карысныя спасылкі: анлайн рэсурсы, кнігі, кінастужкі пра вялікі год.

Пачатак лекцыі а 19:00, працягласць 1-1,5 гадзіны. Лекцыя пройдзе на беларускай мове. Для сябраў “Дзікага клуба” лекцыя бясплатная.

Пра лектара чытайце ў поўным апісанні.

В Любимые товарыВ Сравнение

Вось што лектар расказвае пра сябе.

“Да знаёмства з птушкамі я захапляўся падарожжамі па свету, наведаў каля 40 краін, удзельнічаў у горных паходах, сплаўляўся па рэках на байдарках і катамаранах. Але ніколі нават не разглядаў магчымасць, што зацікаўлюся і буду з захапленнем назіраць за дзікай прыродай.

Вітанкі! Я Максім — кампутарны інжынер з Мінска, аматар дзікай прыроды, назіранняў за птушкамі і стракозамі. У сферы асабістых інтарэсаў — ідэі аўтаматызацыі збору даных аб аб’ектах дзікай прыроды і тое, як сістэмы накшталт eBird і iNaturalist могуць аб’яднаць аматараў і спецыялістаў па вывучэнні біяразнастайнасці.

Маё знаёмства з птушкамі пачалося з выпадковага падарожжа па Скандынавіі, дзе я пабачыў, як адбываецца сапраўднае птушкаванне і як людзі, апантаныя гэтым хобі, вандруюць па свеце невядомым для мяне дагэтуль спосабам.

Цягам наступнага года я звольніўся з працы і нечакана для сябе аказаўся ўдзельнікам спаборніцтва па пошуку найбольшай колькасці птушак у Беларусі на працягу года — “Вялікі год”. Адкрыў для сябе цудоўны свет беларускіх птушак, цікавых месцаў і сапраўдных аматараў прыроды. Той год кардынальна змяніў мой светапогляд і мае адносіны да дзікай прыроды.

У лекцыі я раскажу пра цёмны бок назіранняў за птушкамі: замест павольнага хобі для пенсіянераў мы паглядзім на спартыўную апантанасць і сусветныя рэкорды.

Для пачаткоўцаў дам парады па падрыхтоўцы да такіх спаборніцтваў у Беларусі. Таксама вы даведаецеся, чым скончыўся той год для мяне і ці ёсць жыццё пасля таго, як “усе птушкі” ўжо адзначаны”.

Вам может понравиться