Лекцыя ў запісе “Як птушкаваць у музеі? Сімвалы і значэнне птушак у мастацтве»26 марта 2026
Лекцыя ў запісе “Як птушкаваць у музеі? Сімвалы і значэнне птушак у мастацтве»
15,00 руб
Запрашаем усіх на незвычайнае анлайн-птушкаванне: будзем шукаць птушак у мастацтве. Лектарка Святлана Грышкевіч расказвае і паказвае:
- Што абазначалі птушкі на карцінах мастакоў Адраджэння?
- Навошта Божай маці шчыгел?
- Чаму амаль на ўсіх карцінах Босха «жывуць» совы і якую сувязь ён меў з лебедзямі?
- Каго з птушак бачылі сімвалам Хрыста? (не, не голуба)
- І якіх птушак шукаць на карцінах Мінскага мастацкага музея?
А таксама шмат іншых цікавостак.
Лекцыя на беларускай мове. Для сябраў “Дзікага клуба” лекцыя бясплатная.
Прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі.


















