Анлайн-лекцыя 2 красавіка “Як птушкаваць у музеі? Сімвалы і значэнне птушак у мастацтве»

15,00 руб

Запрашаем усіх на незвычайнае анлайн-птушкаванне: будзем шукаць птушак у мастацтве. У чацвер 2 красавіка а 19:00 лектарка Святлана Грышкевіч раскажа і пакажа:

  • Што абазначалі птушкі на карцінах мастакоў Адраджэння?
  • Навошта Божай маці шчыгел?
  • Чаму амаль на ўсіх карцінах Босха «жывуць» совы і якую сувязь ён меў з лебедзямі?
  • Каго з птушак бачылі сімвалам Хрыста? (не, не голуба)
  • І якіх птушак шукаць на карцінах Мінскага мастацкага музея?

А таксама шмат іншых цікавостак.

Пачатак лекцыі а 19:00, працягласць 1-1,5 гадзіны. Лекцыя пройдзе на беларускай мове, на платформе Zoom. Для сябраў “Дзікага клуба” лекцыя бясплатная.

Прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі.

В Любимые товарыВ Сравнение

Вам может понравиться